Авен.  Вам падыйдуць расліны, якія ўмацуюць унутранае «Я», дапамогуць асабістаму поспеху і дасягненню мэтаў. Паспрабуйце завесці карлікавы гранат, садовую герань, бегонію каралеўскую, малачай бліскучы.

Цялец.  Ад падыходзячых раслін вы можаце атрымаць падтрымку для вынослівасці і энергетыку для больш насычанага жыцця. Вашы расліны – фіялка, каланхоа, цыкламен, бегоніі, прымулы. Нізкарослыя расліны будуць падтрымліваць вас і дадаваць сіл.

Блізняты. Вам пасуюць расліны з пышным лісцем, якія дапамогуць ачысціць атмасферу ў доме і палепшыць фізічнае і псіхічнае здароўе. Гэта папаратнікі, аспарагусы, плюшчы, перыстыя пальмы, хлорафітум.

Рак. Вам будуць спрыяць расліны, што дапамагаюць захоўваць шчасце ў доме. Вашы расліны патрабуюць шмат вільгаці. Агава амерыканская, алоэ, бягонія Мэсана, дыфенбахія, каланхоа бехарскае, куставідныя пепероміі, маргана, фуксія гібрыдная.

Леў. Вашы кветкі будуць спрыяць поспеху ў каханні і творчасці. Важна, каб у іх было добрае асвятленне і як мага больш сонца. Для вас падыйдуць амарантус, бальзамін, гардэнія, кала, камелія японская, мімоза, герань царская, ружа кітайская.

Дзева.  Патрэбныя расліны падтрымаюць і здароўе, і вастрыню інтэлекта. Добрае суседства будзе не толькі з дэкаратыўнымі раслінамі, але і пладовымі. Звярніце ўвагу на драцэну, цысус, філадэндрон.

Шалі.  Вашы расліны прыгожыя і стройныя. Яны дапамогуць развіваць тонкі густ і партнёрскія адносіны. Гэта азалія індыйская, ананас, дэкабрыст, мексіканскі перац, хрызантэма, лілія, гартэнзія, фатсія японская.

Скарпіён. Вам патрэбныя расліны, шт дапамогуць развіваць незвычайныя здольнасці. Кактусы, стапелія, алоэ, драцэна дракон, алеандр. Добрае суседства для вас з драпежнымі раслінамі – расянкай або венерынай мухалоўкай.

Стралец. Вас падтрымаюць расліны, што спрыяюць поспеху ў падарожжах і новых ведах. Пакаёвыя бансаі, пакаёвы вінаград, лімон, клівія кінаварная. Цытрусавыя асабліва станоўча спрыяюць Старльцам.

Казярог. З вамі добра пасябруюць расліны, што дапамагаюць ў працы і падтрымані фігуры. Драшэна духмяная, хваёвыя, юкка слановая, фікусы, даўб, веерныя пальмы, талсцянкі. Яны будуць спрыяць і дома, і на працы.

Вадалей. Вашы расліны – тыя, што спрыяюць наватарам. Яны дапамагаюць знаходзіць новыя нестандартныя шляхі. Пакаёвы клён, дацэна Годсефа, калатэя, калеус, калістэмон лімонна-жоўты – стануць любімцамі і памагатымі.

Рыбы. Расліны, што найбольш пасуюць вам – для развіцця духоўнасці. Вы – самы адухоўлены знак. У гэтым шляху вам дапамогуць акварыумныя расліны, герані духмяныя, архідэі, папірус, фікусы ампельныя, цыперус, плектрантус.