Падрабязней пра актыўнасць распавяла адна з ініцыятараў праекта Ганна Кішкурна.

– У Маладзечне смецця хопіць на кожнага, – расказвае жанчына. – Мы хочам не толькі зрабіць горад больш чыстым, але і знайсці новых сяброў і знаёмых. Так і з’явіўся праект «Смеццевыя знаёмствы». Гэта праект для тых, хто хоча не сядзець на канапе і расказваць, як у нас брудна, а гатовы дзейнічаць, каб было чысцей.

Удзельнікі акцыі дамаўляюцца пра месца, збіраюцца і прыбіраюць смецце разам. А падчас прыборкі знаёмяцца, абмяркоўваюць навіны, песні, разважаюць на філасофскія тэмы.

Усе месцы збору знаходзяцца ў горадзе, да іх можна дайсці пешшу, даехаць аўтобусам ці роварам. З сабой варта захапіць пальчаткі, ваду, дажджавік.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з ініцыятывай, пішыце Ганне Кішкурне.

Маладзечанцы не ўпершыню неабыякавыя да смецця ў крэатых праектах. Тут вы можаце пачытаць, як мастак Базіната ладзіў галерэю на сметніцы.

• Текст доступен на языке: Русский