Фота Настассі УТКІНАЙ.

Прыём дакументаў у першыя класы школ Беларусі пачнецца 12 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

– Прымаць дакументы для залічэння ў першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць ад 12 чэрвеня па 15 жніўня. У першую чаргу ў першыя класы прымаюцца дзеці, якія пражываюць у мікрараёне, дзе размешчаная ўстанова адукацыі. Дакументы ад бацькоў будучых першакласнікаў прымаюцца ў адпаведнасці з зацверджаным кіраўніком ўстановы адукацыі графікам. Бацькі пішуць заяву, прадстаўляюць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і медыцынскую даведку аб стане здароўя дзіцяці, – распавялі ў прэс-службе.

Пры наяўнасці свабодных месцаў могуць прымацца дзеці, якія пражываюць у іншых мікрараёнах.

– У гэтым выпадку ў перыяд ад 12 чэрвеня па 15 жніўня бацькі падчас прыёму дырэктарам школы грамадзян пакідаюць заяву з просьбай прыняць дзіця ў першы клас. Заяву зарэгиструюць у спецыяльна адведзеным часопісе. Прыём астатніх дакументаў (медыцынская даведка аб стане здароўя, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці) для залічэння ў першы клас на вольныя месцы правядуць ад 16 па 28 жніўня. Залічваць у першы клас на вольныя месцы будуць у парадку чарговасці падачы заяў, – дадалі ў ведамстве.