Сёлета выратавальнікі Маладзечаншчыны правядуць дзве рэспубліканскія акцыі для дзяцей і людзей сталага ўзросту – «Канікулы без дыму і агню» і «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы».

Першай стартуе рэспубліканская акцыя «З клопатам пра бяспеку малой радзімы». Яна  пройдзе ў два этапы: ад чэрвеня па ліпень і ад верасня па кастрычнік. Яе мэта – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага веку. Спецыяльна для іх распрацавалі новыя фарматы мерапрыемстваў. Самыя творчыя змогуць паўдзельнічаць у аглядзе-конкурсе на лепшае афармленне прысядзібнага ўчастка, аграсядзібы на тэму «Ландшафтны дызайн МНС». Таксама выратавальнікі арганізуюць рассылку не толькі бяспечнай карэспандэнцыі, але і пасылак ад МНС, усярэдзіне якіх пажылыя людзі змогуць знайсці прадметы, здольныя зрабіць іх жыццё больш бяспечным.

Пра бяспеку ў руху будзе нагадваць спецыяльны транспарт МНС, які праедзе па сельскіх населеных пунктах для трансляванне насельніцтву кароткіх прафілактычных тэкстаў праз гучнагаварыцель. Акрамя гэтага, выратавальнікі правядуць работу па маршруце руху гандлёвых аўтакрам праз праект «Аўталаўка бяспекі».

Пры стабілізацыі эпідэміялагічнага становішча ў сельскіх населеных пунктах і раённых цэнтрах на адкрытых пляцоўках пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі».

Галоўнай аўдыторыяй акцыі «Канікулы без дыму і агню», якая пройдзе ад 8 чэрвеня па 21 жніўня, стануць дзеці школьнага і дашкольнага ўзросту, якія адпачываюць у летніх і прышкольных лагерах.

Большасць мерапрыемстваў пройдзе ў рэжыме онлайн: гульні «Дзе логіка? »,«Сакрэт бяспекі» з выкарыстаннем відэасувязі, квіз па бяспецы на розных інтэрнэт-платформах, майстар-класы, экскурсіі па цэнтрах бяспекі, музеях і пажарных частках. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць паўдзельнічаць і ў іншых мерапрыемствах, падрыхтаваных выратавальнікамі: «Спартландыя бяспекі», квэст-гульня «Шыфр бяспекі», гульня «Школа юных выратавальнікаў». Акрамя ўсіх гэтых мерапрыемстваў, выратавальнікі арганізуюць працу са сродкамі масавай інфармацыі.

• Текст доступен на языке: Русский