Змены, якія адбываюцца цяпер у сістэме вышэйшай адукацыі, вельмі цікавыя. Звыклыя фарматы навучання паступова замяшчаюцца новымі.

Лепшыя ўніверсітэты свету выклалі ў адкрыты доступ сотні анлайн-курсаў. Той, хто адкрыў іх для сябе, напэўна, быў узрушаны, як шмат чаму можна навучыцца сёння, не выходзячы з дому, ці, наадварот, у падарожжы.

Індывідуальны падыход будзе пастаўлены ў цэнтр адукацыйнага працэсу – вучэбныя планы ў многіх еўрапейскіх універсітэтах і, у тым ліку, у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні, сёння студэнты могуць фарміраваць самастойна. На змену ж традыцыйным дыпломам прыходзяць індывідуальныя профілі кампетэнцый.

Пражыванне, навучанне і праца на адным месцы змяняецца дынамікай, пастаяннай зменай месцаў і навыкаў.

З’яўляецца неабходнасць у пастаянным абнаўленні і ўдасканаленні ведаў, што часта можна зрабіць толькі за межамі звыклага культурна-моўнага асяроддзя. У гэтай сувязі праграмы абмену становяцца свайго роду трэнажорамі будучага мабільнага і дынамічнага жыцця ў мультыкультурным свеце.

У гэтым годзе Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт упершыню праводзіць прыёмную кампанію цалкам анлайн. Анлайн можна здаць экзамены, падаць заяўку і нават падаць дакументы на прызнанне якасці раней атрыманай адукацыі. Стаць часткай супольнасці ўніверсітэта можна ўжо зусім хутка. Здаць экзамены і падаць заяўку можна да 5 ліпеня на сайце ўніверсітэта.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт разглядае дыстанцыйную адукацыю на аснове новых тэхналогій у якасці альтэрнатывы традыцыйнай адукацыі ўжо даўно. Большасць размоў у стылі pro et contra зводзіліся да аднагалоснай думкі: дыстанцыйная адукацыя нашмат таннейшая, а значыць, больш даступная. Яна дазваляе і вучыцца, і працаваць або атрымліваць дзве адукацыі адначасова.

Акрамя таго, вы можаце самастойна рэгуляваць графік і нагрузку. Здавалася б, ідэальная карціна для маладога дынамічнага абітурыента, дасведчанага не па чутках аб фрыланс працы. Тым не менш, дыстанцыйная адукацыя прыжываецца ў нашых краях не так проста.

Па-першае, многія працадаўцы да гэтага часу не давяраюць дыпломам і сертыфікатам, атрыманым падчас анлайн-навучання. Гэта стэрэатып, і нам трэба час і мноства паспяховых прыкладаў, каб яго пераадолець. Грунтуючыся на шматлікіх інтэрв’ю з выпускнікамі ўніверсітэта, мы можам з упэўненасцю сказаць, што нашы выпускнікі дыстанцыйнага бакалаўрыяту не менш паспяховыя і запатрабаваныя, чым выпускнікі вочнага. У канчатковым выніку, усё залежыць ад любові да сваёй справы, індывідуальных якасцяў і практыкі.

Па-другое, анлайн-адукацыя ўсё яшчэ не стала паўнавартаснай альтэрнатывай традыцыйнаму навучанню ва ўніверсітэцкай аўдыторыі. Рэч у тым, што навучанне ва ўніверсітэце – гэта не столькі вывучэнне курсаў і здача экзаменаў, колькі сумеснае пражыванне ўнікальнага досведу і самафарміраванне пры дапамозе гэтага досведу.

Зносіны, абмен, параўнанне, канкурэнцыя, пошук, пабудова і разрыў узаемаадносін – гэта аснова студэнцкага асяроддзя. Атрымліваючы ў ёй свой унікальны жыццёвы досвед, малады чалавек спазнае сваю індывідуальнасць.

Усе гэтыя рэчы ўсё яшчэ не могуць быць кампенсаваныя пры дапамозе навучання анлайн. Тым не менш, мы ва ўніверсітэце ўсё больш практыкуем розныя формы пазааўдыторнай адукацыі: выязныя школы, заняткі ў музеях, архівах і ў офісах юрыдычных кампаній, прадстаўленне фінальных праектаў на сцэне тэатра, у форме перформанса, выставы, інсталяцыі.

Мы спрабуем вынесці дасягненні студэнтаў за сцены ўніверсітэта, разумеючы, што толькі там яны здабудуць сапраўднае жыццё і каштоўнасць. Гэта адбываецца павольна, але вынікі радуюць. Яны дапамагаюць студэнтам дыстанцыйнай формы акунуцца ў жывое студэнцкае жыццё, а студэнтам вочнай формы пачаць як мага раней будаваць сувязі паміж вучэбнай тэорыяй і жыццёвай практыкай.

Ці дае анлайн-адукацыя практычныя навыкі?

Анлайн-курсы – гэта добры спосаб атрымаць новыя веды. Тым не менш, як студэнт анлайн-курса можа прымяніць свае веды на практыцы? Напрыклад, праграміст лёгка справіцца анлайн. Але што рабіць у сферы гуманітарных і сацыяльных навук, у цэнтры якіх стаіць чалавечае ўзаемадзеянне? Гэта праблема для многіх спецыяльнасцяў.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт імкнецца ўкараняць усё больш практычна арыентаваных курсаў у навучальныя планы праграм і факусіраваць студэнтаў на праектным навучанні. Калі за час вучобы студэнты змогуць прывыкнуць, што кожнае іх вучэбнае заданне павінна быць завершаным праектам са сваім таймінгам, асаблівасцямі каманднай працы, а часам фінансаваннем і прасоўваннем, то, выйшаўшы за парог універсітэта, выпускнікам не будзе цяжарам зрабіць тое ж самае на працоўным месцы.

Адукацыя на працягу ўсяго жыцця, «пад задачу», у інавацыйных фарматах не толькі бударажыць розум перспектывамі, але і страшыць і працадаўцаў, і выкладчыкаў, і абітурыентаў, і бацькоў.

Пачуццё нявызначанасці непазбежна вяртае нас да агульных гуманістычных каштоўнасцяў. І вышэйшая адукацыя, і ў традыцыйным вочным, і ў дыстанцыйным фармаце, будзе мець патрэбу ў засваенні новага менавіта з дапамогай разумення чалавека і чалавечага. Жыццё чалавека – гэта аснова, з якой мы ўсе сыходзім. Нам трэба будзе вучыцца не толькі таму, як нешта ствараць, але і як несці адказнасць за гэта.

Вільня, код установы 300548028