Генетычныя пашпарты атрымалі ўжо больш за 16 тысяч беларусаў. Пра гэта «Мінск-Навінам» паведаміла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Сычова.
— Усяго ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі штогод выконваюць у сярэднім каля 38 тыс. генетычных аналізаў. Найбольш запатрабаваныя ў насельніцтва паслугі генетычнага тэсціравання (68% ад агульнага аб’ёму) па напрамках «медыцынская генетыка» і «генетыка спорту», — адзначыла Сычова.
• Текст доступен на языке: Русский