Медыкі заклікаюць беларусаў не расслабляцца. Спёка, што ўсталявалася ў краіне, на каранавірус не паўплывае, а таму маскі і сацыяльнае дыстанцыяванне ніхто не адмяняў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» распавяла намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская, піша Tut.by.

– Чакаць, што такое надвор’е прывядзе да рэзкага зніжэння захворвання сама па сабе, не прыходзіцца. Таму зноў жа ўсё залежыць ад таго, наколькі мы самі, кожны чалавек, будуць выконваць тыя меры, якія былі рэкамендаваныя раней.

Медык заклікала выконваць масачны рэжым у грамадскім транспарце, у крамах і іншых месцах масавага збору людзей, а таксама насіць акуляры.