Жыхара Мядзела двойчы злавілі за кіраванне ў стане ап’янення за паўгода.
27 мая ўзбудзілі крымінальную справу паскоранага выканання ў дачыненні да жыхара Мядзела.
У снежні 2019 года яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.16 ч.1 КоАП Рэспублікі Беларусь («Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)».
Тады наклалі штраф у 50 базавых велічынь і пазбавілі права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тры гады.
Але прайшло толькі некалькі месяцаў, і 24 красавіка мужчына ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў аўтамашынай «Шэўрале» ў Мядзеле.