Фота json.tv.

У Беларусі у асноўным распаўсюджаныя два віда рака – шыракапалы і даўгапалы (вузкапалы). Шыракапалы рак уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, яго лавіць забаронена.

Акрамя таго, у нашых вадаёмах сустракаецца такі від, як паласаты рак. Яго здабыча не абмежаваная.

А вось рак даўгапалы з’яўляецца аб’ектам прамысловага і аматарскага рыбалоўства. Правілы яго здабычы рэгламентуюцца пастановай Саўміна ад 2 чэрвеня 2006 г. № 699 «Аб зацвярджэнні Правілаў здабычы, нарыхтоўкі і (або) закупкі дзікіх жывёл, якія не належаць да аб’ектаў палявання і рыбалоўства».

Вясной, калі устанаўліваецца забарона на лоўлю рыбы, здабыча рака таксама пад забаронай. Тэрміны абодвух забаронаў супадаюць: у Брэсцкай і Гомельскай абласцях – ад 20 сакавіка па 18 мая, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях – ад 1 красавіка па 30 мая, Віцебскай вобласці – ад 10 красавіка па 8 чэрвеня.

Існуюць і іншыя абмежаванні ў лоўлі ракаў. Так нельга здабываць ракаў з даўжынёй цела менш 10,5 сантыметра. Для здабычы ў асабістых мэтах варта выкарыстоўваць ракалоўку пэўных параметраў, але не больш за тры на чалавека. Лавіць ракаў можна толькі ў светлы час сутак, пакідаць ракалоўку безнагляду не дазваляецца. Забаронена выкарыстоўваць для здабычы рака аквалангі, плавальныя сродкі і асвятляльныя прыборы. Лоўля ракаў рукамі ў цёмны час сутак таксама забароненая. Норма вылаву – не больш за два кілаграмы ў суткі на чалавека. На працягу года забаронена лавіць яйцаносных самак і самак з лічынкамі.

Ракалоўка – прылада здабычы ракаў, сеткаваты квадрат (круг) з дыяганаллю (дыяметрам) не больш за сто сантыметраў з замацаванай у цэнтры прынадай (пад’ёмнік адкрытага тыпу) або пастка (даўжынёй не больш за 1сто сантыметраў) з адным ці некалькімі (не больш за пяць) уваходамі з дыяметрам уваходнай адтуліны не больш за 70 сантыметраў (закрытага тыпу).

Адметныя асаблівасці відаў ракаў:

  • у шыракапалага рака – гладкі без шыпоў карапакс (шчыток, які закрывае цела) і толькі па краях невялікія зярністыя грудкі, шырокія магутныя клюшні, рострум (пярэдняя частка) плоскі, шырокі, краі рострума без зубцоў;
  • у вузкапалага рака – карапакс з грудкамі і шыпамі, доўгія вузкія клюшні, рострум доўгі, паралельныя краі рострума з вострымі шыпамі.

За незаконную здабычу кожнай асобіны рака вузкапалага прадугледжанае пакрыццё шкоды – 40,5 рублёў, а таксама штраф у памеры ад 540 да 1 350 базавых велічынь.

Асобы, вінаватыя ў здабычы дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, падлягаюць прыцягненню да крымінальнай адказнасці.

• Текст доступен на языке: Русский