Фота Настассі УТКІНАЙ.

За апошнія гады дзіцячыя паліклінікі прывучылі бацькоў да зручнай схемы – браць даведкі ў школу ў месяц нараджэння дзіцяці.

Гэта дазваляе размеркаваць нагрузку на дактароў раўнамерна цягам года. Даведка дзейнічае цягам года, і дзеці своечасова мусяць абнаўляць яе кожны ў свой месяц нараджэння.

Аднак у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай сітуацыя змянілася.

Як паведамілі ў Маладзечанскай дзіцячай паліклініцы, пакуль дактары раяць абмежаваць прафілактычныя візіты да дактароў без вострай неабходнасці.

Таму рабіць даведку для школы можна не ў месяц нараджэння дзіцяці, а пазней, калі эпідэміялагічная абстаноўка будзе больш спрыяльнай.