Міністэрства абароны Беларусі праводзіць праверку па факце гібелі радавога Валошына С.С. 1999 года нараджэння, паведаміла ведамства ў афіцыйным Тэлеграм-канале.
Вайсковец загінуў 8 чэрвеня ад агнястрэльнай траўмы. Абставіны здарэнья цяпер высвятляе камісія Мінабароны разам са Следчым камітэтам.
Вайсковец служыў ў зенітнай ракетнай брыгадзе. У якой менавіта частцы, ведамства не ўдакладняе. Па службе ён характарызаваўся станоўча, гаворыцца ў паведамленні.
Мінабароны выказала спачуванні родным і блізкім і паабяцала надаць дапамогу сям’і загінулага.
• Текст доступен на языке: Русский