Знойдзены ў заплечніку тэлефон. Фота РАУС Маладзечна.

У Маладзечанскі РАУС звярнуўся прадстаўнік адміністрацыі крамы «Капеечка», што ў Маладзечне, на вуліцы Лясная 18. Пасля ўскрыцця зачыненых ячэек камеры ў адной з іх знайшлі забытыя асабістыя рэчы.

Як паведамілі ў Маладзечанскім РАУС, гэта шэры заплечнік. А ў ім – мабільны тэлефон iPhone, белы пакет і рыбацкія прылады.

Заплечнік. Фота РАУС Маладзечна.

З заявамі пра тое, што згубілі рэчы, у міліцыю або да адміністрацыі крамы грамадзяне не звярталіся.

Міліцыя просіць асоб, якія валодаюць інфармацыяй аб уладальніку рэчаў ці іншай важнай інфармацыяй па дадзеным факце, паведаміць у РАУС па тэлефонах 8 (029) 639-43-62, 8 (0176) 77-16-56, 102 альбо па адрасе: вуліца Галіцкага, 23.

Рэчы з заплечніка. Фота РАУС Маладзечна.

• Текст доступен на языке: Русский