Знойдзены ровар. Фота РАУС Маладзечна.

7 чэрвеня каля 18.00 14-гадовы жыхар Маладзечна знайшоў чорны ровар «ММВЗ» на траве у парку на вуліцы Міру.

Хлопец прыкаціў ровар на бліжэйшы грамадскі пункт аховы правапарадку на вуліцы  Скарыны і перадаў знаходку ўчастковаму інспектару міліцыі.

Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй аб уладальніку ровара ці  абставінах пакідання яго без нагляду, паведаміць у РАУС па тэлефонах 8 (025) 937-69-50, 8 (0176) 77-16-56, 102 альбо па адрасе: Маладзечна, Галіцкага, 23.

Як расказалі ў Маладзечанскім РАУС, гэта не першы выпадак, калі непаўналетнія праяўляюць пільнасць, свядомасць і паведамляюць пра падазроныя сітуацыі і рэчы ў міліцыю.

• Текст доступен на языке: Русский