8 чэрвеня ў РАУС Маладзечна паведамілі пра знікненнне 90-гадовага жыхара сталіцы Васіля Іосіфавіча Дзялендзіка.

На лінію 102 патэлефанавала яго дачка і распавяла, што вечарам 7 чэрвеня бацька выйшаў з дачнага дома, што ў садовым таварыстве «Глобус» Маладзечанскага раёна, і накіраваўся ў бок чыгуначнай станцыі «Дубровы». Пасля гэтага знік, паведамляюць у РАУС Маладзечна. На сёння месцазнаходжанне пенсіянера невядомае.

Прыкменты: на выгляд 90 гадоў, худы, рост 168-170 сантыметраў, светлыя валасы, шэрыя вочы. Па словах дачкі, у ходзе размовы можа часта казаць «не памятаю». З левага боку на грудзях у мужчыны стаіць кардыёстымулятар.

Быў апрануты ў чорную кепку, чорную падоўжаную куртку на маланцы, бэжава-карычневыя вельветавыя штаны, пад імі трыко і камуфляжныя штаны, фланелевую кашулю ў буйную клетку сіне-жоўтага колеру і ўцепленыя боты.

Маладзечанскі РАУС пераканаўча просіць грамадзян, якія ведаюць нешта пра месцазнаходжанне мужчыны, паведаміць у міліцыю па тэлефонах 8 (033) 381-52-90, 8 (0176) 58-05-61,102 альбо на адрас: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.