Фота Настассі Уткінай.

Дата фізічнага пуску першага блока Беларускай АЭС будзе вызначаная прыкладна праз тыдзень. Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння ў час анлайн-канферэнцыі, прысвечанай перспектывам развіцця адносін Беларусі і Расіі, піша БелТА.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэм’ерам Венгрыі Віктарам Орбанам сказаў, што першы блок «будзе ўведзены літаральна гэтымі днямі».

• Текст доступен на языке: Русский