Фота mobile-review.com.

Як вядома, экскурсіі ў межах традыцыйнага Фэста вясной гэтага года не адбыліся ў сувязі з пандэміяй COVID-19. З той жа прычыны вымушана адмененыя большасць арганізаваных вандровак па Беларусі. Шмат хто зараз застаецца ў самаізаляці ці на каранціне.

Але нашыя помнікі гісторыі, культуры, дойлідства і прыроды застаюцца побач з намі і патрабуюць нашай увагі. Таму мы абвяшчаем фота-відэа конкурс «Помнікі побач», паведамляюць арганізатары.

Умовы конкурсу:

  1. Абраць сваё фота (ад аднаго да пяці)  ці відэа (да пяці хвілін), дзе адлюстраваны помнік гісторыі, культуры, дойлідства ці прыроды Беларусі.

Гэта можа быць што заўгодна – камень цi балота, дот цi могілкі, каплiца ці замак. Галоўнае, што вы асабiста наведалi гэтае месца. Фота i вiдэа могуць быць з вамі, вашымі блізкімі або проста сэлфі.

Фота і ведэа арганізатары просяць дасылаць у дастаткова  добрай якасці. Пажадана не менш за 400*600 пікселяў.

  1. Зрабіць кароткае апісанне гэтага помніка (ад двух да пяці сказаў).
  2. Абавязкова дадаць кароткую ўласную гісторыю, звязаную з вашай вандроўкай, цi вашы ўражанні, цi сямейную легенду, ці нават уласны верш.
  3. Апублiкаваць у сваіх сацыяльных сетках: фэйсбук, кантакт, інстаграм, – з хэштэгам #помнікіпобач цi #pomnikipobach.

Публікацыяў ад аднаго ўдзельніка можа быць некалькі, але ў адной публікацыі – адзін помнік. Калі аўтараў фота, відэа і апісанняў некалькі, пазначце ўсіх.

Прызоў будзе некалькі, па адным ад кожнага з арганізатараў. Пры вызначэннi пераможцаў кожны з арганiзатараў будзе прымаць рашэнне самастойна.  Будуць улiчвацца наступныя крытэрыi:

– помнiк малавядомы, а лепш – зусiм невядомы;

– цiкавае месца, якое знаходзiцца зусiм побач, але звычайна людзi праходзяць мiма, не звяртаючы на яго ўвагі;

– крэатыўнасць падачы матэрыялу (незвычайны ракурс, выбiтная гiсторыя).

Даты правядзення конкурсу:  ад  10 чэрвеня па 31 ліпеня.

Арганізатары заклiкаюць вас найперш разбіраць архівы сваіх ранейшых вандровак па Беларусі. А калі вы ўсё ж выходзіце на пешаходную ці роварную прагулку альбо вандруеце з сям’ёй, захоўвайце ўсе правілы бяспекі і сацыяльнага дыстанцыявання.