Тадэвуш Варановіч. Фота БелТА.

Савет Рэспублікі шляхам тайнага галасавання абраў Тадэвуша Варановіча суддзёй Канстытуцыйнага суда (КС) Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тадэвуш Варановіч пераабраны на новы тэрмін у сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў. Кандыдат юрыдычных навук, ён мае вышэйшы кваліфікацыйны клас суддзі. У судовай сістэме – ад лістапада 1981 года. Суддзёй Канстытуцыйнага суда быў абраны ў 2009 годзе.

– За час працы ў Канстытуцыйным судзе зарэкамендаваў сябе высокакваліфікаваным спецыялістам у галіне права. Глыбокія веды канстытуцыйнага, грамадзянскага права, судовага ладу, грамадзянскага і крымінальнага працэсаў, вялікі практычны досвед працы ў судовай сістэме дазваляюць яму паспяхова і вынікова выконваць службовыя абавязкі, – адзначыў старшыня КС Пётр Міклашэвіч, прадстаўляючы сенатарам кандыдатуру Тадэвуша Варановіча.

Канстытуцыйны суд фарміруецца з 12 суддзяў: шэсць прызначае Аляксандр Лукашэнка, шэсць выбірае Савет Рэспублікі.

Варановіч – ураджэнец нашага рэгіёна. Ён нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Мікольцы, на Мядзельшчыне.

 

• Текст доступен на языке: Русский