Спачуванне ў сувязі са смерцю афіцэра апублікавала Міністэрства абароны. Як патлумачыла афіцыйны прадстаўнік ведамства Наталля Гаўрусік, прычынай смерці стаў суіцыд, піша Tut.by.
Па словах Наталлі Гаўрусік, суіцыд здзейсніў 32-гадовы начальнік службы адной з механізаваных вайсковых часцей.
У Мінабароны адзначылі, што з этычных меркаванняў і павагі да сям’і загінулага просяць СМІ не распаўсюджваць непраўдзівую інфармацыю.
— Гаворка не ідзе пра нейкае знікненне боепрыпасаў са склада, як пра гэта напісаў адзін з тэлеграм-каналаў.
Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошнія два дні. Напярэдадні Міністэрства абароны паведаміла, што ад агнястрэльнай траўмы загінуў радавы зенітнай ракетнай брыгады.
• Текст доступен на языке: Русский