Фота Настассі Уткінай.

Ад 10 па 20 чэрвеня ДАІ Маладзечна ладзіць комплекс прафілактычных мерапрыеістваў «Беражыце дзяцей».

У Маладзечанскім раёне ад пачатку бягучага года зарэгістравалі чатыры дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам непаўналетніх, у якіх 3 пешахода і 1 пасажыр атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. (2019 – 0).

Работнікі ДАІ і інспекцыі па справах непаўналетніх правядуць кіналекторыі, акцыі, віктарыны з дзецьмі ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах. Дзецям растлумачаць правілы бяспечных паводзін на дарозе і ў транспарце. Арганізуюць кантроль за выкананнем патрабаванняў Правілаў перавозкі непаўналетніх кіроўцамі індывідуальных транспартных сродкаў, а таксама груп дзяцей пры перавозцы дзяцей аўтобусамі.

ДАІ нагадвае бацькам, каб абавязкова перавозілі дзяцей у спецыяльных сродках і прышпіленымі.