Фота liveinternet.ru.

У Беларусі ў выхадныя месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу, 12 чэрвеня, ноччу месцамі, днём на большай частцыБеларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 15-21 градус, днём – 28-34 градусы.

У суботу, 13 чэрвеня, пахаладнее. Тэмпература паветра ноччу будзе плюс 15-21 градус. Днём паветра прагрэецца да 19-26 градусаў. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты.

У нядзелю, 14 чэрвеня, – у начныя гадзіны – плюс 11-17 градусаў, у дзённыя – 16-23 градусы. Ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні парывісты.

– У пачатку наступнага тыдня паўночна-заходні вецер зменіць паўднёва-заходні, і тэмпература зноў пачне павышацца”, – паведамілі ў Гідрамеце.

У панядзелак, 15 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе 11-18 градусаў, днём чакаецца 20-26 градусаў цяпла.

• Текст доступен на языке: Русский