Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік выказаў меркаванне наконт магчымай другой хвалі COVID-19 у Беларусі. Аб гэтым паведамляе TUT.BY са спасылкай на тэлеграм-канал Мінздароўя.

Міністр нагадаў пра выступ дырэктара Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ханса Клюге, які лічыць, што другая хваля непазбежная. Пытанне толькі ў тым, наколькі яна будзе цяжкай і наколькі закране нармальную жыццядзейнасць грамадства.

— Хоць некаторыя эксперты прыводзяць прыклад таго ж SARS (які выклікаў атыповую пнеўманію ў 2003 годзе), які вельмі блізкі да COVID-19. Гэта таксама сямейства каронавірусаў. Ён досыць доўга дастаўляў шмат непрыемнасцяў для азіяцкіх краін. У чэрвені досыць нечакана для экспертаў захворванне стала зніжацца, а ў ліпені практычна знікла і сышло ў эпідэмічны тупік. Не было ні другой, ні трэцяй хвалі. Сусветная навуковая супольнасць актыўна абмяркоўвае верагоднасць другой хвалі ў працэсе развіцця пандэміі — восенню бягучага года. Беларуская сістэма аховы здароўя ўстойліва вытрымлівае сітуацыю з COVID-19 у цяперашні час і, у прынцыпе, гатовая да аператыўнага рэагавання і паўнавартаснага адказу ў новай сітуацыі. Таму тут трэба спадзявацца, што другой хвалі не будзе, але рыхтавацца да яе трэба абавязкова, – падкрэсліў Уладзімір Каранік.

На 11 чэрвеня ў Беларусі 51816 выпадкаў COVID-19 (плюс 750 новых выпадкаў за суткі). Ачунялі і выпісаныя 26643 пацыента (976 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 293 пацыента (плюс пяць за апошнія суткі).