10 чэрвеня,у 15.00, на двары гімназіі №10, што ў Маладзечне, зладзілі ўрачыстае ўручэнне атэстатаў.

Выпускаліся тры 11 класы. Сярод іх – 10 медалістаў: дзевяць – залатых, адзін – сярэбраны.

Нагадаем, што з-за пандэмім раённыя выпускныя ў рэгіёне адмянілі. Фармат выпускных у школах абіралі дырэктары сумесна з бацькоўскім камітэтам. Міністэрства адукацыі рэкамендавала ўручыць атэстаты на вуліцы ва ўрачыстай абстаноўцы з захаваннем мер бяспекі.

Усяго на Маладзечаншчыне сёлета 643 выпускнікі. 83 з іх – медалісты.

Фотаздымкі з афіцыйнай суполкі гімназіі “Укантакце”.

• Текст доступен на языке: Русский