Пракуратура Вілейскага раёна накіравала ў суд справу па абвінавачванні 19-гадовага вілейчука ў крадзяжы 45 рублёў з банкаўскай карткі знаёмага. Пра абставіны справы расказаў намеснік пракурора Вілейскага раёна Андрэй Жукоўскі.
– 19-гадовага жыхара Вілейшчыны падазраюць у тым, што ў канцы мая ён зняў 45 рублёў з карткі знаёмага. Нумар карткі ён ведаў, бо неаднаразова пазычаў грошы ў знаёмага, а пасля залічваў на яе доўг. За дзень да крадзяжу пацярпелы быў дома ў фігуранта. Калі гаспадар карткі адышоў, падазраваны паглядзеў і запомніў CVV-код – тры лічбы на адваротным баку карты. Нумара карты і CVV-кода было дастаткова, каб разлічыцца ў інтэрнэце, – растлумачыў Анрэй Жукоўскі.
Па яго словах, за 45 рублёў з карткі знаёмага фігурант купіў валюту «золата» для камп’ютэрнай гульні «World Of Tanks».
Падазраванаму прад’явілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса.
• Текст доступен на языке: Русский