Фота ukrinform.ua.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што за парушэнне каранцінных абмежаванняў падчас рабочай паездкі ў Хмяльніцкую вобласць яму выпісалі штраф, паведамляе «Укрінформ».

«Можна зняць маску, так лепш чуваць, а то будзе, як на Хмяльніччыне, выпішуць мне штраф — і, у прынцыпе, правільна зрабілі», — сказаў Зяленскі.

Паліцыя паведаміла, што ўладальнік хмяльніцкай установы аднавіў працу і абслугоўваў наведвальнікаў насуперак каранцінным абмежаванням на працу кафэ — таму былі складзеныя адміністрацыйныя матэрыялы, якія накіруюць на разгляд суда.

Пасля праверкі паліцэйскія склалі пратаколы на ўладальніка кафэ і наведвальнікаў.

• Текст доступен на языке: Русский