У Мінскім раёне па дарозе ў Мядзел у ДТЗ загінулі трое мужчын, паведамляе тэлеграм-канал прэс-службы МУС.

11 чэрвеня каля 20:15 на 28 км аўтадарогі Р-58 кіроўца «Мэрсэдэса» на расійскіх нумарах ехаў з Мінска ў напрамку Мядзела. Па папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з аўтамабілем «Таёта».

У выніку ДТЗ кіроўца і двое пасажыраў «Таёты» загінулі на месцы.

Кіроўца «Мэрсэдэса» не пацярпеў, а вось яго жонку з двума дзецьмі, 9 і 17 гадоў, з траўмамі даставілі ў бальніцу.

На месцы здарэння працуюць следчыя, эксперты ГКСЭ, выратавальнікі і медыкі. Супрацоўнікі ДАІ забяспечваюць бяспечны праезд транспарту.