Фота Настассі УТКІНАЙ.

Інфармацыю пацвердзіла галоўны доктар Вілейскай ЦРБ Ірына Макарава.

– Так, ад 12 чэрвеня экспрэс-тэст на каронавірус можа зрабіць кожны ахвотны, – паведаміла карэспандэнту галоўны доктар.

Каб зарабіць тэст, трэба будзе папярэдне запісацца па тэлефоне: 8 (01771) 5-66-35, А1: 8044-780-78-44 да 13.00.

Працэдура каштуе 21 рубель 30 капеек і аплачваецца ў касе паліклінікі пры наяўнасці пашпарта.

Час даследавання ў 114 кабінеце паліклінікі на першым паверху  – ад 14.00-16.00 Акрамя суботы і нядзелі.

• Текст доступен на языке: Русский