Фота news.vitebsk.cc.

Правялі ўлік асноўных відаў дзікай жывёлы, якія пражываюць на тэрыторыі лесапаляўнічай гаспадаркі Валожынскага лясгаса.

Паводле гэтых даных разлічваюцца планы адстрэлу жывёлы на бягучы год.

Зімовыя ўлікі паказалі, што на тэрыторыі лесапаляўнічай гаспадаркі пражываюць:

  • 75 ласёў
  • 100 высакародных аленяў
  • 235 асобін казулі
  • 110 баброў
  • 3 дзікі
  • 2 ваўкі.

Колькасць насельнікаў застаецца практычна на адным узроўні ўжо некалькі апошніх год.

Сёлета дадзены дазвол на адстрэл 44 казуль. Дарэчы, паляванне на іх пачалося з 15 мая. А вось на лася і аленя паляўнічы сезон адкрыецца з 20 жніўня.