Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сергяенка з рабочай паездкай наведаў Маладзечна. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Сергяенка азнаёміўся з працай філіяла «Маладзечанскія электрычныя сеткі» і ААТ «ЭНЭФ».
— Калектыў малады — сярэдні ўзрост каля 40 гадоў, траціна людзей, якая тут працуе мае вышэйшую адукацыю. Людзі, нягледзячы на праблемы і пандэмію, упэўнена працуюць, забяспечваюць выкананне пастаўленых задач, — сказаў Сергяенка пра «Маладзечанскія электрычныя сеткі».
Галоўны інжынер Маладзечанскіх электрасетак Юрый Рогач, сказаў, што вядзецца будаўніцтва электракацельні і падстанцыі. Гэты аб’екты будуюць, каб інтэграваць АЭС у беларускую энергасістэму. Увод электракацельняў дазволіць панізіць сабекошт цеплавой энергіі і зэканоміць газ. Абодва аб’екта плануецца дабудаваць у бягучым годзе.
Дырэктар філіяла Павел Гарудка дадаў, што пандэмія не зашкодзіла планам энергетыкаў: людзі прыслухаліся да рэкамендацый медыкаў, усе носяць маскі.
Дырэктар «ЭНЭФ» Наталля Галота распавяла Сергяенку, што рабочыя на прадпрыемстве працуюць амаль шэсць дзён. Працуе каля 60% жанчын, усяго 200 чалавек. Сярэдні заробак, паведамле БелТА, складае 1,3 тысячы рублёў.
«ЭНЭФ» супрацоўнічае з «Атлантам», МАЗам, «Штадлерам». На экспарт ідзе каля 90% прадукцыі, больш за ўсё ў Расію і Германію.