Фота Настассі Уткінай.

Пра судовае разбіральніцтва паведамляе Onliner.

У лютым участковы тэрапеўт Ілля Манід выканаў службовыя абавязкі: дапамог маці з дзіцем.

Пазней бацька дзіця напісаў у сацыяльных сетках абразлівыя каментарыі пра доктара. Бацька падчас аказання меддапамогі дзіцяці не прысутнічаў.

Доктар звярнуўся з позвай у суд. Суд прызнаў аўтара допісаў вінаватым па артыкуле 189 Крымінальнага кодэксу.

Ён павінны выплаціць штраф (2700 рублёў), кампенсацыю маральнай шкоды (500 рублёў) і дзяржпошліну (81 рубель).