ДТЗ адбылося ўчора на вуліцы 17 Верасня, каля 21.00, падчас залевы.
Віляйчук на «Сеаце» ехаў па вуліцы. Ён не справіўся з кіраваннем, бо не ўлічыў умовы надвор’я і асаблівасці свайго аўтамабіля. У выніку трапіў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуся з матацыклам.
За рулём матацыкла быў кіроўца-маладзечанец і пасажырка, паведамляюць у РАУС Вілейкі. І пасажырку, і кіроўцу матацыкла даставілі ў Вілейскую бальніцу.
• Текст доступен на языке: Русский