Фота holiday.by.

Падчас нарады па пытаннях развіцця ЖКГ у Полацку Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб тым, што сур’ёзную ўвагу сёння трэба звярнуць на адраджэнне хутароў і неперспектыўных вёсак, піша sb.by.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пандэмія каранавіруса паўплывала на тое, што беларусы сталі часцей задумвацца аб куплі ўласных участкаў зямлі. Бо гэта дае магчымасць не толькі прыехаць адпачыць на прыродзе, але і адвезці туды пажылых членаў сям’і, дзяцей з буйных гарадоў.

— Трэба адрадзіць гэтыя хутары і неперспектыўныя вёскі. І ў каго ёсць невялікая капейка — трэба ўкласці менавіта ў гэта, у будучыню для сваіх дзяцей.

• Текст доступен на языке: Русский