Аб’язджаючы запраўкі ў Маладзечне, супрацоўнікі ДАІ заўважылі «Мазду 626». Аўтамабіль прыцягнуў іх увагу стылем кіравання. Кіроўца праігнараваў патрабаванне спыніцца і паспрабаваў уцячы.
Заехаўшы ў двары, ён пакінуў машыну і паспрабаваў уцячы пешшу, але міліцыянеры яго дагналі.
Высветлілася, што аўто кіраваў 16-гадовы маладзечанец, які не меў права кіравання. У дачыненні да парушальніка склалі пяць пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Да таго ж ён здзейсніў ДТЗ са службовым транспартам і павінен будзе пакрыць прычыненую шкоду.
Цяпер праводзіцца праверка, як машына магла апынуцца ў непаўналетняга.
• Текст доступен на языке: Русский