Фота Настассі УТКІНАЙ.

На раніцу 12 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравалі 52 520 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі — 704. Усяго праведзена 678 570 тэстаў, паведамляе Мінздароўя.

Ачунялі 27 760 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь час памерлі 298 пацыентаў з каранавірусам. За апошнія суткі – пяць чалавек.

• Текст доступен на языке: Русский