Увечары 11 чэрвеня ў Вілейскім вадасховішчы каля вёскі Матчыцы перавярнулася лодка, стаў тануць чалавек. Аб гэтым паведамляе TUT.BY.
Мужчыне, які тануў, на дапамогу выехалі выратавальнікі.
Па папярэдніх дадзеных, пенсіянер лавіў рыбу з маторнай лодкі на адлегласці каля 300 метраў ад берага. Лодку перавярнула моцным ветрам, мужчына апынуўся ў вадзе. На ім была выратавальная камізэлька.
Мужчыну даставілі на бераг. Пасля агляду хуткай яго шпіталізавалі.