Фота narachanka.by.

Фрунзенскі раённы суд 12 чэрвеня асудзіў на два гады гады зняволеньня за нясплату падаткаў у асабліва вялікім памеры прадпрымальніцу Вікторыю Авяр’янаву, дачку вядомага бізнэсмэна Юрыя Авярʼянава. Ёй прысудзілі тры гады калёніі, але год знялі па амністыі. Страты прызналі на 700 тысяч, перадае Радыё Свабода.

Нагадаем, што сам Юры Авяр’янаў у пачатку 2000-ых валодаў аграфірмай на Ільяншчыне, у вёсцы Абадоўцы. Сюды давялося ўкласці каля $6 мільёнаў. Ад 2018 года аграфірма «Ілья» за зам з некаторымі іншымі аб’ектамі, што належалі Авяр’янаву, выстаўленая на таргі.

Авяр’янаў у 2017 годзе зьехаў у Нямеччыну і не вяртаецца ў Беларусь, дзе супраць яго таксама завялі справу за нясплату падаткаў. Вікторыя Авярʼянава з 2018 году жыла ў Расеі, але надалей кіравала беларускімі фірмамі «Бістроф» і «Інтэкс» і праз апошнюю — менскімі начнымі клюбамі «Мэдысан», «Афрыкана» і «Табу».

Прадпрымальніцу абвінавацілі ў нясплаце падаткаў у асабліва вялікім памеры. Паводле сьледзтва, за пэрыяд з 2010 па 2015 год фірма «Інтэкс» пад кіраўніцтвам Авярʼянавай ня выплаціла ў бюджэт звыш 892 тысяч рублёў. Нібыта ўтойвалася выручка за аказаныя паслугі, што дазваляла значна паменшыць падаткі.

Бацька асуджанай, вядомы ў Беларусі прадпрымальнік Юры Авярʼянаў, валодаў паркам забаваў «Дрымлэнд», кантраляваў «Гандлёвы сьвет — «Кольца»», аўтарынак у Малінаўцы, будаўнічы рынак ва Ўруччы ды іншыя актывы. Генэральная пракуратура Беларусі абвінавачвае Юрыя Авярʼянава ў нясплаце падаткаў у асабліва вялікім памеры, а таксама ў злоўжываньні службовым становішчам, і дамагаецца ад Нямеччыны ягонай выдачы ў Беларусь.

Да затрыманьня Вікторыя Авярʼянава жыла ў Маскве з двума непаўналетнімі дзецьмі. У 2019 годзе на запыт беларускіх праваахоўнікаў яе двойчы затрымлівалі, але вызвалялі рашэньнем суду. Пасьля трэцяга затрыманьня ў канцы 2019 году Авярʼянаву экстрадавалі ў Беларусь.
https://nn.by/?c=ar&i=253449

• Текст доступен на языке: Русский