Фота Настассі УТКІНАЙ

На раніцу 13 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравалі 53 241 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі — 721. Учора было 704.

Усяго праведзена 714 324 тэстаў, паведамляе Мінздароўя.

Ачунялі 29 111 (1351) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь час памерлі 303 пацыенты з каранавірусам. За суткі – пяць.