Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі на 14 чэрвеня ачунялі і выпісаныя 30 103 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

Зарэгістраваныя 53 973 чалавекі (+732) са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 733 788 тэстаў, паведамляе мінздароўя.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 308 пацыентаў. За суткі – пяцёра.