Фота Настассі Уткінай. Праверце ваду, якую п’яце.

Вада з калодзежаў і свідравін часта асацыюецца з прыроднай чысцінёй. Лёгка падумаць, што яна ўжо дакладна лепей, чым гарадская вада.

Аднак даследаванні паказваюць, што вада з калодзежаў у больш чым палове выпадкаў мае ў саставе ў 2-5 разоў болей дапушчальнага ўзроўню нітратаў.

Хочаце даведацца, якую ваду п’еце вы, вашы родныя і суседзі?

Далучайцеся да маніторынгу якасці пітной вады і праверце ваду ў вашым раёне за некалькі хвілін! У гэтым вам дапаможа грамадскае аб’яднанне “Жывое партнёрства”.

Калі вы:

  • Жывяце ў Вілейскім, Валожынскі, Маладзечанскім або Смаргонскім раёне,
  • Карыстаецеся вадой з калодзежа, свідравіны ці крыніцы,
  • Хочаце ведаць, якую ваду п’еце

Проста запоўніце анкету, якую знойдзеце тут.

Арганізатары прадаставяць вам тэст-палоскі. Усё, што вам застанецца зрабіць, – набраць кубак вады, правесці тэст, атрымаць вынік і паведаміць аб іх арганізатарам па электроннай пошце. Дзякуючы гэтаму вы не толькі будзеце ведаць пра якасць вады ў вашым калодзежы, але і папоўніце адмысловую карту. Вашыя дадзеныя нанясуць на яе, каб пабачыць агульны стан вады ў вашым рэгіёне.

Больш інфармацыі аб праблеме нітратаў можна знайсці тут: http://watercontrol.info/information.