Фота https://theworldnews.net.

Як зразумець, што вам ужо нельга адкладаць адпачынак і звычайны выхадны ўжо не дапаможа? У кожнага знака свае званочкі.

Авен.  Галоўны паказчык, што вашы сілы на зыходзе – кепскі настрой. Вас будзе многае раздражняць, захочацца ўсё перайначыць. І вы самі разумеце, што ў такім настроі вы і самі раздражняеце блізкіх.

Цялец.  Калі вам патрэбны адпачынак, вы становіцеся напружанымі і сарамлівымі. Вас становіцца складана заахвоціць нават любімай справай. Часам хапае нават некалькіх дзён, каб выйсці ў нармальны стан.

Блізняты. Калі вы ператамляецеся, то перастаяце добра харчавацца і не высыпаецеся. Нават звычайныя размовы могуць быць для вас складанымі. У такім выпадку вам патрэбна пабыць у цішыні сам-насам.

Рак. Калі Рак патрэбны адпачынак, ён становіцца празмерна эмацыйным і можа пачаць плакаць з любой нагоды. Не трэба спрабаваць разабрацца ў прычынах стану, неабходна проста даць адпачыць.

Леў. Калі вы пачынаеце перапрацоўваць, то губляеце канцэнтрацыю і доўга не можаце зразумець сутнасць размовы. Як толькі заўважылі ў сабе такія прыкметы, адразу шукайце магчымасць, каб вы маглі расслабіццца і адпачыць.

Дзева.  Вам складана спыніцца і не аналізаваць усё, што навокал. Сон становіцца паверхневым, і вы не можаце адпачыць нават падчас сну. Вызваліце сябе ад нагрузкі і ізалюйце ад лішніх кантактаў. Дайце мозгу разгрузіцца.

Шалі.  Калі вы не можаце спыніцца ў падтрымцы кантактаў з сябрамі і маніторынгу сацыяльных сетак, падобна, вам неабходна сябе спыніць прымусова. Дайце сабе адпачынак ад усяго.

Скарпіён. Калі вы стаміліся, то пачынаеце пазбягаць размоў і кантактаў з усімі. Калі не рэагуеце на званкі і адмяняеце планы, значыць, вы стаміліся вельмі моцна.

Стралец. Вам становіцца складана прымаць нават самыя простыя рашэнні. Як бы не рыхтаваліся, складана сфармуляваць адказы на любыя пытанні, і проста не хочацца нават размаўляць.

Казярог. Як толькі вы заўважылі, што пачынаеце расстрайвацца па самых неістотных дробязях, падумайце, ці не стала прычынай ператамленне.

Вадалей. Вам пачынае балець галава і жывот. Калі яшчэ і апетыт губляеце, вам дакладна варта адпачыць. Пачніце з расслаблення.

Рыбы. Вы стараецеся сысці на дно і згубіцца там, каб вас ніхто не чапаў. Вы пазбягаеце ўвагі і нават нязначных размоў. Вам проста абавязкова патрэбны адпачынак.