13 чэрвеня, каля 14.00, выратавальнікам паведамілі пра тое, што трэба дапамагчы адшукаць згубленых людзей у лесе, каля вёскі Рашаткі Мясоцкага сельсавета, што на Маладзечаншчыне.
Высветлілася, што муж і жонка раніцай сышлі ў лес за грыбамі і заблукалі. Зніклых шукалі работнікі МНС і РАУС.
У 15.16 выратавальнікі знайшлі заблукалых у глыбі лесу. Медыцынская дапамога ім была непатрэбная.
• Текст доступен на языке: Русский