Вілейскае вадасховішча. Фота з архіва РГ.

Па словах сіноптыкаў, пахаладанне ў выхадныя было кароткачасовым. Ад пачатку гэтага тыдня зноў будзе цёпла і нават спякотна. Таксама пройдуць ападкі, піша БелТА.

У аўторак, 16 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў слабы, пры навальніцах парывы ​​да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, удзень – 23-29 вышэй за нуль, ва ўсходніх раёнах месцамі да плюс 30.

У сераду, 17 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе краіны, будуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер ўмераны, пры навальніцах парывісты. Уначы будзе ад 14 да 20 градусаў цяпла, удзень – 25-31 вышэй за нуль.

У чацвер, 18 чэрвеня, прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература ноччу – 15-20 градусаў цяпла, днём – плюс 25-31.

У пятніцу, 19 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Вецер будзе ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература ноччу складзе 15-20 вышэй за нуль, днём – плюс 25-32.

 

• Текст доступен на языке: Русский