Фота pikabu.ru.

Прыгавор за некалькі злачынстваў адразу 35-гадоваму жыхару Вілейшчыны абвясцілі сёння, 15 чэрвеня.

У судзе разглядалі два эпізоды. Першы здарыўся 26 студзеня. Прайшло менш за месяц пасля таго, як мужчына вярнуўся з турмы. З суседам яны выпівалі, а потым фігурант пайшоў дамоў. Прыгадаў, што нядаўна сусед купіў мотаблок. Фігурант узяў лом, пашкодзіў дзвярную каробку і замок і трапіў у гараж. Адчапіў прычэп ад мотаблока, але не змог запусціь рухавік. А каціць мотаблок з-за алкагольнага ап’янення мужчына не змог. У выніку атрымалася толькі пакушэнне на крадзеж.

Другі эпізод здарыўся 28 лютага тут жа, на Вілейшчыне. Фігурант разам з пацярпелай і сваім знаёмым выпівалі. Знаёмы пайшоў спаць у іншы пакой. Па ўзаемнай згодзе фігурант з пацярпелай вырашылі ўступіць у палавую сувязь.

Падчас сэксу мужчына ўбачыў у кішэні джынсаў партнёркі пластыкавую картку і незаўважна яе забраў.

Калі ўсё скончылася, мужчына сышоў. У гэты ж дзень з карткі пацёрпелай ён патраціў 40 рублёў. На заўтра – яшчэ 31 рубель, 61 капейку.

На судзе мужчына прызнаў віну па ўсіх эпізодах, раскайваўся. Па словах памочнічніка пракурора Вілейскага раёна Наталлі Стрэж, мужчыну асудзілі на паўтара года зняволення. Таксама ён будзе лячыцца ад алкагалізму. Меру ўтрымання пакінулі ранейшай – заключэнне пад варту.

Пракуратура Вілейшчыны нагадвае грамадзянам, каб былі пільнымі, сачылі за сваімі рэчамі.

• Текст доступен на языке: Русский