Слндчыя працуюць на месцы здарэння. Фота Следчага камітэта.

Трагедыя здарылася ўчора, 14 чэрвеня, у Пухавіцкім раёне. Па дадзеных следства, днём сям’я з Мінска адпачывала на беразе вадаёма ў вёсцы Вузляны Пухавіцкага раёна. Бацька з малалетнім сынам паплылі карміць лебедзяў. У нейкі момант 61-гадоваму мужчыну стала дрэнна і ён сышоў пад ваду.

На дапамогу ў ваду кінулася 37-гадовая жонка. Яна дапамагла сыну наблізіцца да берага, а потым сама стала тануць. Без прыкмет жыцця яе дасталі відавочцы, якія прыбеглі на дапамогу хлопчыку. Дзіця ўдалося выратаваць.

• Текст доступен на языке: Русский