На Міншчыне завяршыўся абласны фестываль-конкурс «Дзіўны свет дзяцінства», які ладзілі ад 1 па 12 чэрвеня. Удзельнікі прадстаўлялі дыдактычныя гульні і дамаможнікі. Сярод пераможцаў – садкі з Вілейкі і Маладзечна.
У намінацыі «Тэрыторыя дзяцінства: аўтарская дыдактычная гульня» дыплом першай ступені атрымала гульня «Вясёлкавыя хадзілкі» Вілейскага ясляў-сада №3. Аўтары гульні – педагогі Дар’я Дурэйка і Наталля Ахрэм.
У гэтай жа намінацыі трэцяе месца атрымаў Маладзечанскі яслі-сад №33. Дыпломам адзначылі дыдактычную гульню «Збяры карцінку». Аўтары – педагогі Алеся Максімчыкава і Вольга Сіняўская.
• Текст доступен на языке: Русский