Фота Аксаны Ярашонак.

У Беларусі на 15 чэрвеня ачунялі і выпісаныя 30 тысяч 420 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. 

Зарэгістраваныя 54 тысячы 680 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго правялі 749 тысяч 917 тэстаў.

Прырост за суткі – 707 чалавек.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 312 пацыентаў, хворых на каронавірус. За суткі – чатыры.

 

• Текст доступен на языке: Русский