На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

14 чэрвеня у 20.20 у цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС паведамілі пра тое, што гарыць квадрацыкл.

Здарэнне адбывалася недалёка каля вёскі максімаўка Радашкавіцкага сельсавета.  Калі выратавальнікі прыбылі да месца выкліку, квадрацыкл гарэў адкрытым полымем. У выніку пажару квадрацыкл «Polaris RZR XP NURBO S»,  2018 года выпуску знішчаны цалкам. Пацярпелых няма. Прычыну пажару высвятляюць.

Што рабіць, калі вы адчулі пах бензіну, гарэлай гумы ў салоне, пластыка

Неадкладна спыніце машыну і высветліце прычыну. Калі з капота аўтамабіля пайшоў дым, неадкладна выклікайце ратавальнікаў. Важна пачаць тушыць, бо аўтамабіль можа цалкам выгараць на вашых вачах.

Паслядоўнасць дзеянняў пры тушэнні аўтамабіля

  • Прыадчыніць капот, у шчыліну ўставіць раструб вогнетушыцеля і збіць полымя.
  • Толькі потым можна асцярожна адкрываць капот, каб пазбегнуць прытоку паветра і ўзмацнення гарэння. Крышка капота можа быць гарачай, лепш адчыняць ў баваўняных пальчатках.
  • Неабходна любымі спосабамі абясточыць аўтамабіль, задзейнічаўшы выключальнік масы або скінуўшы (перасёкшы) адзін з правадоў, падыходных да акумулятара (лепш «плюс»).

Літровыя вогнетушыцелі, якія аўтаўладальнікі звычайна купляюць для тэхагляду, – дрэнныя памочнікі ў тушэнні пажару. Лепш за ўсё купіць парашковы вогнетушыцель большага аб’ёму і вывучыць інструкцыю па ўжыванні

Калі ж вогнетушыцеля няма,можна выкарыстоўваць пясок, зямлю, покрыва, вопратку. Памятаеце, калі пажар ў аўтамабілі пачаўся з салона – небяспека вельмі сур’ёзная, паколькі агонь хутка распаўсюджваецца па абіўцы, якая складаецца з тканіны, пластыка і сінтэтычных валокнаў.

Калі гарэнне распаўсюдзілася ў тую частку аўтамабіля, дзе знаходзіцца бензабак або газавы балон, адзінае, што вам варта зрабіць – гэта хутка адысці ад машыны на дастатковую адлегласць.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 або 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

 

• Текст доступен на языке: Русский