Сёння, ад 12.00, чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер. Аб неспрыяльнай з’яве папярэджвае Белгідрамет.

16 чэрвеня, ад 12 да 18 гадзін, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, град. Комплекс неспрыяльных з’яў захаваецца да канца дня. Па ўсходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне + 30 … 32.

Нагадаем, што спякотнае і даждлівае надвор’е сіноптыкі абяцаюць на ўвесь тыдзень.

 

• Текст доступен на языке: Русский