Міліцыя і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл Паўночны Захад» шукаюць Аляксандра Літвіновіча, 1959 года нараджэння, які знік у Маладзечне.

Мужчына жыве ў Мінску. Па адрасе: праспект Пушкіна, 13/141, паведамляюць валанцёры.

6 чэрвеня ён пайшоў са стаякі, што на вуліцы Багдана Хмяльніцкага ў Маладзечне, і да сёння яго месцазнаходжанне невядомае.

Прыкметы: рост 170-175 сантыметраў, нармальнага целаскладу, цёмныя вочы, цёмныя з сівізной валасы.

Асаблівыя прыкметы: вельмі загарэлы, з вусамі.

Быў апрануты: светла-шэрыя спартыўныя штаны, кашуля ці майка, басаножкі.

Усіх, хто нешта ведае пра месцазнаходжанне мужчыны, просяць паведаміць па тэлефонах, указаных на фотаздымку.

 

• Текст доступен на языке: Русский