Фота https://theworldnews.net.

29 мая – Міжнародны  здаровага харчавання. Якая ежа найбольш вам падыходзіць па знаку задыяка?

Авен. Важна, каб у вашым рацыёне было шмат прадуктаў для актыўнай дзейнасці мозга і падтрымкі нервовай сістэмы. Важна есці грэчку, пшонку, бабовыя. Частымі гасцямі на стале павінны бвыць капуста, морква, буракі і таматы. Асабліва карысныя для вас гранат, шпінат і арэхі.

Цялец.  У вашым рацыёне павінна знайсціся месца для каляровай капусты, морквы, абрыкосаў, агрэсту, вішні, яблык. Старайцеся есці нятлустае мяса, сыры, карняплоды. Часцей песціце сябе міндалём.

Блізняты. Ешце больш малочных прадуктаў ва ўсёй іх разнастайнасці. Харчуйцеся прадуктамі, што падтрымаюць узровень гемаглабіна. Памятайце, што для вас лепшае мяса – гэта рыба. Так што часцей рабіце для сябе рыбныя дні.

Рак. Ваша адчувальнасць распаўсюджваецца і на ежу. Вам варта спажываць як мага больш садавіны і гародніны. Не адмаўляйце сабе ў морапрадуктах. Піце больш вады і гарбаты з розных зёлак. У цукры лепш сябе абмежаваць.

Леў. Часцей піце сокі, ешце фруктовае пюрэ. Мяса ў любым выглядзе – галоўная ваша ежа, але не забывайце спалучаць яе з салатамі на алеі. Вашы прадукты – яйкі, арахіс, інжыр, буякі, бананы, кукуруза. Не злоўжывайце кавай.

Дзева.  Важна есці кісламалочныя прадукты, магчыма, вы зможаце самастойна рабіць сабе ёгурты. Часцей ешце пратэінавую групу. Карысныя стравы з крупаў, макаронаў цвёрдых гатункаў. Абавязкова ешце агуркі, гарох, грушы, чарнасліў.

Шалі.  Часцей ешце рыбу і птушку, малако, цытрусавыя. Насычайце рацыён мінераламі. Звярніце ўвагу на італьянскую кухню – яна добра вам пасуе. Не адмаўляйце сабе ў клубніцах, персіках, вінаградзе. Не забывайце пра марскую капусту.

Скарпіён. Вы любіце смачна паесці, але не заўсёды умееце прыгатаваць смачна тое, што карысна. Звярніце ўвагу морапрадукты, ёгурты, пртушку, арэхі, спаржу і слівы. Вельмі добра для вас любая страва з грубноў. Часцей ешце супы, а вось у алкаголі сябе варта абмяжоўваць.

Стралец. Пазбягайце тлустай ежы і перасалоджаных страў. А вось грэцкія арэхі лепш спажываць часцей. Вы любіце экзотыку і дэсерты, але лепш есці ягады. Звярніце ўвагу на таматны сок і квашаную капусту.

Казярог. Часцей ешце посную ялавічыну і птушку. Часцей звяртайце ўвагу на карысныя соўсы. Больш капусты, бабовых, агуркоў, пятрушкі. Абавязкова спажывайце вішні, ажыны, буякі, слівы. Старайцеся часцей есці гародніну без тэрмічнай апрацоўкі.

Вадалей. Варта звярнуць увагу на сыры, яблыкі, лімоны, зеляніну. Часцей ешце фасолю і грэчку. Каралём сярод фруктаў для вас можа стаць апельсін. Сам пах апельсіна станоўча ўплывае на вашу нервовую сістэму.

Рыбы. Ешце больш тварагу, сура, вараных яек, кісламалочных прадуктаў. Разынкі, насенне сланечніка, кашы – вашы абавязковыя прадукты. Песціце сябе сухафруктамі і мёдам.