На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

15 чэрвеня каля 07.30 на нумар 101 у цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага ГРАНС паступіў званок. Звярнуўся па дапамогу да ратавальнікаў мужчына. Ён паведаміў, што гарыць яго дачны дом.

Пажар здарыўся ў садовым таварыстве «Дружба», што ў Красненскім сельсавеце. Калі прыехалі выратавальнікі, дах дачнага дома гарэў адкрытым полымем. Высветлена, што аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка не было. У выніку пажару дачны дом выгараў знутры, пашкоджаныя дах і сцены. Прычына пажару высвятляецца.

На месцы здарэння. Фота ГРАНС Маладзечна.

МНС нагадвае. Чалавек не заўсёды разглядзіць прыкметы пачатку пажару, асабліва ноччу. У гэтым дапаможа аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Малагабарытны і недарагі прыбор усталёўваецца дома і не патрабуе спецыяльных навыкаў і дадатковых расходаў па эксплуатацыі. Пры задымленні ў памяшканні апавяшчальнік выдае гучны перарывісты гукавы сігнал трывогі. Аптымальна будзе ўстанавіць апавяшчальнік у цэнтральнай частцы столі з невялікім зрушэннем ў бок вокнаў ці дзверэй.

• Текст доступен на языке: Русский